Стыхія вагню

Фаер-шоу

"Мадэрн"
Яркае дынамічнае вагнёвае шоу пад сучасную музыку разнастайных стыляў, вялікая разнастайнасць вагнёвых інструментаў, сучасная харэаграфія, акрабатыка з вагнём.

"Арабская ноч"
Вагнёвае шоу ў тэматычных строях пад музыку ў стылі медыяваль: усходняя пластыка, выдыханне вагню, факір, вялікія вагнёвыя веера.

"Дзецi Сварога"
Вагнёвае шоу для прыхільнікаў стылізаванага фальклёру: традыцыйныя матывы, народная харэаграфія ў спалучэнні з вялікай колькасцю вагня.

"Christmas Mystery"
Спецыяльная праграма для калядных і навагодніх святаў: яркія строі, вясёлая навагодняя музыка, вялікая разнастайнасць вагнёвых інструментаў, фейерверкі.

"Іgnis Vestae"
Гэтая ноч поўная энергіі і магіі, ява і мроі змешваюцца, мяжа паміж сусветамі вытанчаецца. Тое, што мы заўсёды лічылі казкай, ажывае: святы Вагонь гарыць на алтары і маладыя вясталкі захоўваюць яго.

"Тэб-Тэнгры"
У начной цішы з'яўляецца Ён.
Ён выходзіць з цемры цішэй, чым лясны звер... Толькі гукі яго бубна раздаюцца навакол... Ніхто не ведае, хто ён: шаман, дэман ці нейкае старажытнае бажаство. Бо варта з'явіцца яму, ударыць у свой бубен, як ажываюць тыя, хто даўно памёр, і пачынаюць свой таямнічы рытуальны танец...

Нашыя вагнёвыя выступы адрозніваюцца разнастайнасцю стыляў, строяў і музычнага суправаджэння, што дазваляе выбраць з шырокага спектра эксклюзіўных праграм менавіта тое, што вам неабходна.

Вагнёвы перфоманс у сярэднявечным стылі на фестывалі “Гальшанскі замак-2015”.

Каляды асацыююцца ў нас з ёлкай, падарункамі, пахам мандарынаў і святочнымі фейерверкамі. Мы аб’ядналі для вас навагоднюю атмасферу свята і цяпло жывога вагню. Нашае вагнёвае шоу сагрэе вас нават у самае халоднае надвор’е.

Выступ ў Панскім маёнтку Сула.