, Скамарохі | Вандроўны тэатр «Вір»

Дух гісторыі

Скамарохі

Жанглёры
Перфоманс з дыябала, мячыкамі, булавамі. Майстар-клас па жангляванню.

Флагамашцы
Мода на дынамічны танец са сцягамі прыйшла да нас з Італіі, дзе марш флагамашцаў стаў сімвалам міра.
На нашых сцягах - выява шляхецкіх гербаў Беларусі: Калюмны, Ліс, Астоя, Тарнава.

Акрабаты
Акрабатычнае мастацтва вядома са старажытных часоў: Егіпет, Грэцыя, Рым, Візантыя. Акрабатыка - спадарожнік рамесніцтва.
Першыя акрабаты своеасабліва рэкламавалі свой тавар: танец на канаце - крэпасць нацягнутай вяроўкі, танец сярод ваз - якасць ганчарных вырабаў.

Танцоры
"Бухоны": жартоўны танец з кубкамі.

Майстар пугі
Старадаўняе мастэрства моцных і спрытных людзей.

"Забавы скамарохаў"
Інтэрактыўная праграма народных гульняў і танцаў.

"Алхімічнае кола"
Што такое алхімія і як яе выкарыстоўваць у сваіх мэтах? Хто такія магістры стыхій і што значыць "алхімічнае пераўтварэнне"? Як зрабіць з вагня зямлю, а з вады - паветра? На гэтыя і іншыя пытанні ЁСЦЬ адказ!

Даўным-даўно тое было...
Сярод зямлі мора лягло.
А ў моры тым жыў люты Цмок
Штодня збіраў з людзей аброк.

Спектакль "Юрья і Цмок" на Менскім форуме вулічных тэатраў (Беларусь, 2017).

Гэта гісторыя адбылася ў адным з невялікіх гарадкоў Вялікага княства Літоўскага.
Звычайны дзень, звычайныя людзі. Але раптам усё змяняецца, бо ў горад прыходзяць Гагылі...

Спектакль "Жыл-былі Гагылі..." на сярэднявечным фестывалі ў Вільяндзі (Эстонія, 2017).

Даўганогія хадулісты і акрабаты, штукары і флагамашцы, жанглеры і танцоры прыўнясуць у вашае свята атмасферу Сярэднявечча. Гэты спектакль даст магчымасць вам быць не проста назіральнікам, а стаць актыўным удзельнікам яскравага дзейства.

Спектакль “Карабель дурняў” і майстар-класы па хадулях на фестывалі “Гальшанскі замак-2015”.