Мы — вандроўны тэатр Вір

Пра нас

VIR

У студзені 2015 года ўзнік наш маленькі і талантлівы калектыў. І, вядома, мы адразу ўзяліся за працу!

Ужо ў траўні на III Мінскім форуме вулічных тэатраў мы дэбютавалі са спектаклем “Корабель дурняў”, створанага па слядах карціны нідэрландскага мастака Іероніма Босха.

А далей выступы, фестывалі, гастролі, вашыя ўсмешкі і апладысменты. Менавіта для вас мы працягваем працаваць кожны дзень.

Мы Вір. Мы прыдумляем новае, адраджаем старое, мы ствараем прастору для вашай і нашай фантазіі.